Дзяржаўная праца як прыгон


Простаму чалавеку часам падаецца, што начальства ўсё можа, а начальнікам – усё можна. А людзі, якія займаюць высокія пасады, вельмі часта скардзяцца на тое, што яны заўсёды абмежаваныя ў сваіх магчымасцях. Як складаюцца дачыненні і якія правілы дзеюць у найвышэйшых эшалонах улады, у бізнес-структурах, падпарадкаваных дзяржаве? Аляксей Колб – віцэ-старшыня менскага Саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў – госць праграмы «Размова Мацкевіча».

{movie}Дзяржаўная праца як прыгон. “Размова Мацкевіча”|right|12446{/movie}

У Беларусі нярэдка чуваць скаргі на тое, што ў краіне – «кадравы голад». Але гэта звязана не з тым, што няма кваліфікаваных адмыслоўцаў – моладзь, пабачыўшы, якія правілы і парадкі пануюць у дзяржаўных інстытуцыях, не хоча працаваць у гэтай сферы. «Уявіце, якую шкоду прэстыжу дзяржаўнай службы наносяць… рэпартажы дзяржаўнага тэлебачання з дзяржаўных сходаў, нарадаў, дзе найвышэйшы кіраўнік без усялякай павагі ставіцца да падначаленых. У ход ідуць крыкі, прыніжэнні, пагрозы. Пабачыўшы гэта – хто захоча пайсці ў дзяржсістэму?» – гаворыць Аляксей Колб.

«Дэмаркетынг дзяржаўнай сістэмы – адна з галоўных прычынаў кадравага голаду», – заўважае госць праграмы.

Як адбываецца абмен кадрамі паміж бізнесам і чыноўніцтвам? Чаму людзі, што працуюць у дзяржаўнай сістэме, нярэдка не маюць жадання павышаць сваю кампетэнтнасць? Адказы на гэтыя пытанні – у праграме «Размова Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў