На Зямлю з Космасу плануюць сцягнуць астэроід


НАСА запрапанавала буксіраваць астэроіды на зямную арбіту пры дапамозе беспілотнага касмічнага апарату. Сюжэт праграмы «Дэвайс».

«Дэвайс» выходзіць кожны панядзелак а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма даступныя таксама ў архіве каналу.

{movie}На Зямлю з Космасу плануюць сцягнуць астэроід. Праграма “Дэвайс” (02.09.2013) |right|12291{/movie}

Гэты план – частка заяўленага прэзідэнтам ЗША палёту на астэроід, і яго асобным радком прапісалі ў бюджэце НАСА на 2014 год. Генеральная мэта місіі – збор інфармацыі пра астэроіды – патэнцыйныя буйныя крыніцы карысных выкапняў. Праграма таксама выведзе, як мяркуецца, касмічныя распрацоўванні ЗША на новы ўзровень – пасля заканчэння будаўніцтва міжнароднай касмічнай станцыі і завяршэння эпохі шатлаў. Слупамі гэтага праекту будуць: электраракетны рухавік на сонечнай энергіі, сістэма касмічных запускаў (Space Launch System) і касмічны карабель «Арыён».

Паводле прэзентаванага сцэнару, на арбіту выведуць адмысловы апарат для перанакіравання астэроіду. Пасля змены курсу яго адбуксуюць на зямную арбіту, дасканала вывучаць і спусцяць на зямлю.

Іншыя тэмы: незалежнае апрасненне, самакіраваны аўтамабіль да 2020-га, злучаныя мазгі, дакладны кідок, usb-гармата.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў