154 дні пратэстаў у Беларусі. Галоўнае

У Беларусі паслявыбарчыя пратэсты працягваюцца 154 дні. Belsat падводзіць вынікі галоўных падзеяў гэтага дня.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім аналітычным аглядзе па выніках 2020 года паведамляе, што з пачатку выбарчай кампаніі ў траўні да канца года было затрымана больш за 33 тысячы грамадзянаў, вялікая частка якіх была пакараная судамі, адміністратыўнымі арыштамі і буйнымі штрафамі.

Паводле праваабаронцаў, прэзідэнцкая кампанія 2020 года адбывалася на фоне бесперапынных рэпрэсіяў і ціску, у тым ліку ў дачыненні непасрэдных іх удзельнікаў, а самі выбары не адпавядалі стандартам правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў, суправаджаліся шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі. Пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў мелі пераважна мірны характар сходаў, але яны былі атакаваныя сіламі МУС з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў, спецтэхнікі і зброі. У выніку дзеянняў сілавікоў сотні людзей атрымалі раненні і цяжкія калецтвы, як мінімум трое дэманстрантаў у жніўні загінулі.

Тысячы затрыманых сталі ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў і іншых відаў жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання.

«На дадзены момант ПЦ «Вясна» задакументавана больш за 1 000 сведчанняў ахвяр катаванняў. Іх аналіз дазваляе сцвярджаць пра тое, што катаванні насілі масавы, сістэмны характар і з’яўляліся арганізаванай, палітычна матываванай карнай акцыяй уладаў па запалохванні беларускага грамадства», – адзначаецца ў аналітычным аглядзе.

Праваабаронцы: рэпрэсіі 2020 года з’яўляюцца самымі масавымі ў найноўшай гісторыі Беларусі

Традыцыйныя акцыі пратэсту ў дварах і мікрараёнах Менску адбыліся раніцай 9 студзеня. Нагадаем, на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэтыя пратэсты трэба спыніць.

У Менску і іншых гарадах прайшлі дваравыя маршы пратэсту

Следства па справе Кацярыны Андрэевай, імаверна, завершана. Да гэтай высновы прыйшоў муж журналісткі Ігар Ільяш, які атрымаў сёння ад Кацярыны ліст з жодзінскай турмы.

Адвакат па справе Кацярыны Андрэевай знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не мае права паведаміць нават сваякам, на якой стадыі знаходзіцца справа журналісткі. Аднак сёння Ігар Ільяш атрымаў ліст ад Кацярыны ад 1 студзеня 2021 года. У ім журналістка піша, што ў хуткім часе чакае этапавання ў Менск.

Кацярына Андрэева. Фота: Catarina Andreeva / Facebook

«З кантэксту зразумела, што гаворка ідзе пра этапаванне на суд. Гэта цалкам лагічна: Кацярыну пераводзілі ў Жодзіна на час следства. Паколькі яна мае падставы разлічваць на этапаванне ў Менск, значыць следства было завершана і трэба чакаць, што неўзабаве будзе суд», – кажа Ігар Ільяш.

Калі можа адбыцца этапаванне і суд – не вядома. Аднак Кацярына піша ў лісце наконт будучага судовага працэсу:

«Прагнозаў не раблю нават. Гатовая да ўсяго. Здзівіць даволі складана мяне цяпер».

Следства па справе Кацярыны Андрэевай, імаверна, завершана

 

Жыхары аднаго з раёнаў Менску зладзілі калядаванне для суседзяў. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Як калядавалі ў адным з менскіх двароў. 9 студзеня 2021 года. Фота: ЛП / Белсат

Конкурсы, карагоды і пачастункі. Як калядавалі ў Менску. Фотарепартаж

Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік ініцыятываў BY_help і BYSOL, папярэджвае, што, па паводле ягоных звестак, «улады рыхтуюць серыю правакацыяў з выкарыстаннем ягоных падменных акаўнтаў у розных сетках і мэсэнджарах».

Сузаснавальнік BY_help і BYSOL: «Улада рыхтуе серыю правакацыяў». А, магчыма, правакацыі ўжо былі

 

Фільм «Урокі фарсі», які быў вылучаны ад Беларусі на «Оскар», дыскваліфікавалі. Прычына дыскваліфікацыі ў тым, што асноўны творчы ўнёсак у стварэнне стужкі зрабілі не жыхары Беларусі, а замежнікі. Таму стужка не можа лічыцца беларускай і вылучацца на «Оскар» ад Беларусі.

Фільм «Урокі фарсі», які быў вылучаны ад Беларусі на «Оскар», дыскваліфікавалі

 

Блогер-трактарыст з Хойнікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Латвіі. Механізатар Яўген Васількоў з Хойніцкага раёну трапіў пад палітычны пераслед і разам з сямʼёй зʼехаў з Беларусі. Яўген Васількоў папрасіў у Латвіі палітычнага прытулку, хаця спачатку не хацеў пакідаць радзіму.

Блогер-трактарыст з Хойнікаў папрасіў палітычнага прытулку ў Латвіі

ІК, belsat.eu

 

 

 

 

 

Hавiны