На Гомельшчыне адбыўся ўнікальны абрад «Свечка» з іконай, якая належыць цэлай вёсцы


Унікальнае старадаўняе дзейства, якое зачароўвае сваёй цыклічнасцю і сувяззю з цэлымі пакаленнямі продкаў, прайшло ў вёсцы Гусявіца на Гомельшчыне, пад Буда-Кашалёвам. Абрад называецца «Свечка”, «Свечкаю” ж завецца і ікона – гэты хатні рэлігійны комплекс, які падарожнічае ад гаспадара да гаспадара. Ікона гэтая агульная, яна належыць усім жыхарам вёскі, паводле канону, раз на год ікону пераносяць у іншы дом.

«Ікона абавязкова мусіць быць дынамічная, яна мусіць рухацца, – тлумачыць навуковы працаўнік Веткаўскага музею стараабраднасці ды народнай культуры Андрэй Скідан. – У дом, дзе месціцца ікона, можа прыйсці любы чалавек, любы вясковец, любы вандроўнік. Каб памаліцца каля іконы, прынесці ёй аброк, ахвяру».

Гаспадар іконы мусіць ладзіць абеды, збіраць людзей, на момант перабывання рытуальнага комплексу ягонае жытло больш адкрытае для гасцей.

{movie}Агляд падзеяў культуры (29.08.2013)|right|12244{/movie}

«Я чакала гэтай святыні, каб яна дапамагла мне ачысціць уласную душу. Змагацца са спакусамі, выконваць тое, што я абяцала пры хрышчэнні – выконваць усе запаветы», – зазначае новая гаспадыня «Свечкі» Валянціна Петухова.

Сёння абрад у яго першасным выглядзе, калі адбываецца перанос, захаваўся ў вельмі нешматлікіх вёсках Гомельскага ды Магілёўскага Падняпроўя. Там жа, дзе ён захаваўся, страцілася яго штогадовасць. Культ свечкі прыйшоў з паганства, аднак прыкладна ў 19 стагоддзі абрад уключыў у сябе хрысціянскія ідэі ды разам са свечкаю падарожнічаць па хатах стала таксама хрысціянская ікона.

Іншыя тэмы: Арганізатары фолк-фэсту «Камяніца» распавялі пра зорны склад юбілейнага фестывалю. Гурт «Happy Face» зняў кліп пра Чорнае мора ды інвалідны вазок. «Срэбнае вяселле» здымае відэа ў школе Адэсы.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў