Прэс-сакратарка Мясніковіча не гаворыць пра ягоную адстаўку


Прэм’ер-міністр працуе сёння ў звычайным рэжыме, паведаміла “Белсату” ягоная прэс-сакратарка Вольга Доўгая.

Пра тое, што прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч напісаў заяву аб адстаўцы, першым напісаў сёння партал “Беларускі партызан”. Рэсурс спасылаецца на крыніцы ва ўрадзе Беларусі, якія сцвярджаюць, што кіраўнік ураду шакаваны гісторыяй з арыштам дырэктара “Уралкалію” і хоча любым спосабам адмыцца ад гэтага скандалу. Пазней калектыў інтэрнэт-сайту “Хартыя’97” паведаміў, што атрымаў ліст з такой жа інфармацыяй праз элетронную пошту.

Вольга Доўгая паведаміла, што прэм’ер-міністр працуе ў звычайным рэжыме. На сёння запланаваная сустрэча з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Грыгорыем Рапотам. Учора Міхаіл Мясніковіч наведаў з працоўным візітам прадпрыемствы Лагойскага раёну.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў