Чаму беларусы купляюць менш гарэлкі?

«Сумняюся, што людзі пачалі больш клапаціцца пра сваё здароўе. Хто піў – той і п’е», – мяркуе жыхарка Пінску.



У студзені–ліпені 2013 года продаж гарэлкі ў Беларусі скараціўся на 11,1 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, падае Белстат.

Карэспандэнты «Белсату» запыталі пінчукоў, чаму беларусы пачалі радзей заходзіць у крамы па гарэлку?

{movie}Апытанне: Чаму беларусы купляюць менш гарэлкі? |right|12210{/movie}

«Людзі не пачалі піць менш, наколькі я бачу ў горадзе», – адзначыў пінчук, не паверыўшы звесткам Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Калі ж беларусы і сапраўды пачалі меней піць, то не праз пільную ўвагу да свайго здароўя, мяркуе большасць пінчукоў.

Што ж схіліла беларусаў да цвярозасці? Адказ – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Тэгі:

Глядзі таксама

Hавiны