Жыццё музыкі ў аграгарадку


Павел Кузіч – адзін з нешматлікіх беларускіх музыкаў маладога пакалення, якія працуюць у кантэксце агульнасусветных тэндэнцыяў у музыцы. Пры гэтым піша песні на беларускай мове. Як і шмат якіх маладых адмыслоўцаў, пасля навучання яго размеркавалі ў аграгарадок.

{movie}Жыццё музыкі ў аграгарадку|right|12206{/movie}

«Гэта музыка гораду, працягнутая праз прызму прыроднай прыгажосці», – гэтак гаворыць пра сваю творчасць сам музыка. Аднак падкрэслівае, што яна мае вясковыя карані.

Пасля пэўнага часу жыцця ў горадзе малады музыка з’язджае на радзіму, у беларускую вёску, каб там засяроджвацца на музыцы. Паша мае планы стварыць сабе імя ды трапіць на радыё і тэлебачанне. Але ўсё не так проста. Як малады творца знаходзіць моц і смеласць супрацьстаяць сістэме? Глядзіце рэпартаж у праграме «Лета ў «Аб’ектыве».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў