Каго трэба разводзіць замест свіней?


Замест парсючкоў трэба гадаваць дзетак, каб сталі годнымі грамадзянамі, мяркуе сталая жыхарка Менску.

Урад беларусі паабяцаў забяспечыць па ільготных коштах вяскоўцаў іншаю жывёлаю ды птушкаю, якіх можна будзе разводзіць наўзамен знішчаных праз эпідэмію свіней.

Карэспандэнты БелаПАНу пацікавіліся ў менчукоў: каго б яны параілі разводзіць беларусам замест свіней?

{movie}Апытанне: Каго трэба разводзіць замест свіней?|right|12161{/movie}

«Усё прыходзіць і сыходзіць, і афрыканская чума пройдзе. Трэба перачакаць, і будзем ізноў есці свае адбіўныя і катлеты», – кажуць жыхары Менску. Адна са спадарынь параіла замест гадавання свінак нараджаць больш дзяцей ды займацца іхным выхаваннем.

Каго яшчэ раяць разводзіць менчукі – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў