Улады Магілёва даверылі цэлы двор мастакам-графіцістам


Графіцістам у Магілёве далі магчымасць самасцвердзіцца, не бегаючы ад міліцыі ды незадаволеных жыхароў. Дзесяці вулічным мастакам аддалі пад творчыя эксперыменты цэлы двор. Ды не толькі сцены. Таксама графіцісты атрымалі 60 літраў акрылавай фарбы, 310 балончыкаў спрэю ды ажно два пад’ёмнікі. Праект называецца “Must act – must art”, яго вынікам стануць 4 размаляваныя фасады, 1 упрыгожаная электрашчытавая і 3D-малюнак на асфальце.

Мастак Аляксей Антаненка, самы малады ўдзельнік, кажа: “Я намаляваў нейкіх чудзікаў проста для дзяцей. Іх зацікавіла тое, што тут адбывалася, да таго ж фарба прыемна пахне”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (23.08.2013) |right|12160{/movie}

Ідэя стварыць такую прастору ўзнікла ў 2011 годзе, спачатку як жаданне замацаваць за стрыт-артам статус сапраўднага мастацтва, якому варта спрыяць. Сёлетняй акцыяй займаюцца стрыт-арт-праект “Signal”, кампанія “Будзьма беларусамі!”, няўрадавы Грамадзянскі форум і адміністрацыя Ленінскага раёну.

Мы хацелі сказаць, што горад і яго адміністрацыя мусіць давяраць мастакам, – тлумачыць адзін з арганізатараў, удзельнік арт-праекту “Signal” Алег Ларычаў. – Нам фактычна далі карт-бланш, бо папярэднія эскізы былі ўзгодненыя вельмі ўмоўна”.

Што ж атрымаецца па выніку – пабачыце ў навінах культуры ў аўторак.

Іншыя тэмы: У Нацыянальнай бібліятэцы пачала працаваць жывая сучасная выстава “Слова”. 24 жніўня “Шаблі” напоўняцца гукамі фестывалю “Вольнае паветра”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў