Вулкан Сакурадзіма пакрыў попелам 600-тысячны горад


На вуліцах прэфектуры Кагосіма нібыта надышла ноч. Вулкан, што абудзіўся ў мінулым месяцы, выкінуў слуп попелу і дыму на 5 кіламетраў у вышыню.

{movie}Вывяржэнне вулкану Сакурадзіма (без каментара)|right|12092{/movie}

Калісьці вулкан быў асобнаю выспаю, але дзеяў гэтак актыўна, што тоны попелу і лавы далучылі яго да востраву Кюсю, дзе і месціцца горад Кагосіма.

Бачнасць на дарогах практычна нулявая, улады заклікаюць жыхароў надзець рэспіратары або прынамсі марлевыя павязкі, а лепш за ўсё – увогуле не выходзіць з дому.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў