Гомель: Ахоўнікі пабіліся з пакупнікамі праз... шакаладку? (відэа)


Відэа бойкі ахоўнікаў з пакупнікамі ў гомельскай краме «Еўраопт» апублікаваў мясцовы блогер. Паводле сведкі здарэння, канфлікт пачаўся праз шакаладку, за якую, паводле версіі ахоўнікаў, не заплацілі пакупнікі.

{movie}Гомель: Ахоўнікі пабіліся з пакупнікамі праз… шакаладку?|right|11991{/movie}

«Як я зразумеў з дыялогу, чэка няма, але, паводле мужчыны і дзяўчыны, ахоўнік ля ўваходу ў гандлёвую залу кіўнуў, маўляў, усё добра, я запомніў. Можа, яно і не так усё было, як яны казалі, і за шакаладку сапраўды не заплацілі, але сутнасць не ў гэтым», – піша блогер.

{movie}Бойка ў краме “Еўраопт”|right|11992{/movie}

Пакупнікі пасля спрэчкі спрабавалі сысці, аднак ахоўнікі перашкодзілі гэтаму. Спачатку распачалася сварка, але неўзабаве яна вылілася ў штурханіну. Відавочца называе гэта «рукапрыкладствам» ахоўнікаў і «самаабаронаю» пакупнікоў. «Усе гэтыя дзеянні суправаджаліся грубаю, ненарматыўнаю лексікаю, што сыпалася з абодвух бакоў», – зазначае аўтар відэа.

Ад ахоўнікаў «Еўраопту» дасталася і дзяўчыне, якой, паводле відэа, да крыві разбілі твар.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў