У панядзелак лавіце знічкі! (+ парады фотааматарам)


Віктар Малышчыц, выкладчык астраноміі, аўтар тэймлэпс-роліка «Беларусь: у абдымках зорак»:

Злавіць у аб’ектыў метэор вельмі няпроста, але паспрабаваць можна! Вось некалькі правілаў, якія павысяць вашыя шанцы ў фотапаляванні за знічкамі:

  • калі ёсць магчымасць, скарыстайцеся з як мага больш шырокага аб’ектыва, каб захопіць найбольш неба ў кадр,
  • пастаўце максімальную адчувальнасць
  • на ўзроўні не менш за ISO 1600-3200,
  • экспазіцыя – ад 20 да 30 секундаў,
  • фатаграфуйце са штатыва,
  • калі ёсць магчымасць – рабіце здымкі з дапамогаю пульта для фотаапарата,
  • рабіце шмат здымкаў і не бойцеся эксперыментаваць з наладкамі!

У ноч з 12 на 13 жніўня чакаецца інтэнсіўны зарапад: штогадовы метэорны паток Персеіды дасягне свайго піку, паведамляе NASA.

У Еўропе можна будзе назіраць некалькі дзясяткаў знічак цягам адной гадзіны.

Знічкі – гэта кавалкі «касмічнага смецця», што згараюць пры ўваходжанні ў атмасферу. Цягам амаль усяго жніўня можна назіраць, як, трапляючы ў зямную атмасферу, згараюць часткі з хваста каметы Сўіфта-Татла, што робіць адзін абарот вакол Сонца раз на 130 гадоў.

Паводле NASA, фрагменты хваста каметы памерам не перавышаюць невялікую манету, аднак вялізарная хуткасць, з якою яны ўваходзяць у атмасферу (да 60 км/с) стварае моцную сілу трэння. Менавіта гэтую з’яву называюць зарападам.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў