Фольк на адселенай зоне


Дзе, як не ў паўпустых вёсках усяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Чарнобыля захаваліся старадаўнія рамёствы, традыцыі ды мова? Кіруючыся такою логікаю, сябры найстарэйшае беларускае грамадскае арганізацыі – гомельскай “Талакі” – 2 тыдні вандравалі па Брагіншчыне…
{movie}Фолк на радыеактыўнай зямлі (10.08.2013)|right|11990{/movie}
У этнаграфічным кутку Дому культуры вёскі Асарэвічы экспедыцыя “Талакі”, менскіх навукоўцаў ды маладзёнаў з Магілёва, Бабруйску і Добрушу больш дасканала азнаёмілася з мясцовымі рамёствамі. Некаторыя з іх яшчэ прыносяць прыбытак. Напрыклад, буркі – да гэтай пары застаюцца ва ўжытку.

Іначай з фальклорнымі танцамі… Традыцыйных калектываў, як танцавальны ў мястэчку Камарын, на Брагіншчыне засталося вобмаль. Але ж сваймі танцамі падзяліцца ды павучыцца мясцовым “талакоўцы” мелі час.

Збіраючы па крупінках гэтыя звесткі, каб увесці ў навуковае абарачэнне, сябры этнаэкспедыцыі не абмінулі ўвагаю гістарычную праўду гэтае зямлі. Брагін месціцца ўсяго за паўсотню кіламетраў ад Чарнобылю, таму безліч вёсак адселеныя, а насельніцтва тых, што засталіся, з-за радыяцыі мае высокую смяротнасць.

На чоўне-даўбёнцы жыхар вёскі Верхнія Жары – Уладзімір Апяцко – вудзіць рыбу, якая, кажа, “у 10 разоў чысцейшая, чымся ў Гомлі, але ж вас сюды не загнаць!”.

Падрабязней – у матэрыяле Юліі Цяльпук

Стужка навінаў