Жыхары Грушаўкі: гэта ўжо трэці пажар на будоўлі, бо п’яныя працуюць (Відэа)


Навабуд у сталічным мікрараёне Грушаўка перажыў ужо тры пажары ды падзенне пад’ёмнага крану. Жыхары раз’юшаныя.

Учорашні пажар у навабудзе на праспекце Дзяржынскага ў Менску было відно нават з Прывакзальнай плошчы. «У нас прыватны дом насупраць – і нікому няма справы, куды б мы ні скардзіліся», – наракае жанчына.

«Дом будуюць, але пра людзей, якія жывуць побач, ніхто не падумаў. На самым пачатку будоўлі ўпаў пад’ёмны кран. Гэта добра, што ён упаў на той бок, а не на наш», – распавядае іншая жанчына. І дадае, што на месцы навабуду стаяла прыватная хата: «На месцы будоўлі спалілі жанчыну, якая там жыла. Яна крыху выпівала, гэта праўда. Але не высялялася – штосьці не падабалася, пэўна. Дык падпалілі ейны дом!»

{movie}Жыхары Грушаўкі: гэта ўжо трэці пажар на будоўлі, бо п’яныя працуюць|right|11964{/movie}

«Я праз гэты дом атрымала інфаркт. Трапіла ў шпіталь. Нас не высялялі, задымілі ўсіх нас», – абураецца сталая спадарыня і пагражае, што калі «прэзідэнцкая камісія» не зоймецца справаю, яны будуць скардзіцца далей, у Расею.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў