Што пабудаваў ксёндз-«шпіён» у Мар’інай Горцы?


Пра касцёл у Мар’інай Горцы ведаюць усе, нават праваслаўныя і атэісты. А вось пра арышт ксяндза Лазара, які працаваў тут, ніхто не чуў.

«Белсат» пастанавіў спраўдзіць, што ж пабудаваў у Мар’інай Горцы арыштаваны за «шпіянаж» ксёндз Уладзіслаў Лазар. «Падставілі яго, ён касцёл пабудаваў у Мар’інай Горцы. Такі харошы, такі прыгожы, – распавяла ў інтэрв’ю «Нашай ніве» маці святара Яніна. – Прычапіліся, адкуль грошы ўзяў».

{movie}Што пабудаваў ксёндз-«шпіён» у Мар’інай Горцы?|right|11951{/movie}

Бацькі ксяндза распавядаюць, што жыў ён вельмі сціпла, па 6 гадоў насіў вопратку і абутак, які прывозіў рамантаваць да бацькі, той шавец. Ездзіла ў Мар’іну Горку брату дапамагаць і сястра Яніна. Яна ўзгадвае, як рабілі ў касцёле падлогу, аднаўлялі лесвіцу, бо страшна хадзіць было, дзверы.

А перад касцёлам ксёндз Лазар вырашыў паставіць скульптуру Маці Божай і зрабіць фантан: «Я зраблю, як у Польшчы бачыў – гэтак прыгожа, я абавязаны гэтак жа зрабіць, – распавядае сястра Яніна. – Пасеяў газонную траўку, выклаў сцежкі. Ездзіла я, выкапалі тую яму – зробім, кажа, фантанчык. На тачцы вазілі гэтае каменне, і ён сам – па 40 тачак за дзень. Гэтак акуратна каб усё было – плёначкаю заслаў, каменнем выклаў, і такую купіў купальню для вады, каб яна ў зямлю не ўваходзіла. Ну, і зрабілі ўжо той фантанчык, і такі ўжо рады ён: мае мары здзейсніліся, гэтак любаваўся».

Нават бацькі, у якіх слабае здароўе, выбраліся ў Мар’іну Горку паглядзець на прыгажосць, якую зрабіў сын.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў