151-ы дзень пратэстаў. Папярэджанне праваслаўнай царкве, арышты і збіццё людзей


Беларусы працягваюць паслявыбарчыя пратэсты 151 дзень. З 9 жніўня грамадзяне краіны патрабуюць новыя выбары, адстаўку Лукашэнкі і спыненне гвалту. У адказ улады павышаюць градус рэпрэсіяў. Вынікі чарговага дня ў падсумаванні «Белсату».

Праваслаўная царква атрымала папярэджанне ад уладаў

Беларуская праваслаўная царква атрымала папярэджанне ад упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў. Протадыякан Андрэй Кураеў апублікаваў у сваім блогу ліст мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веньяміна архіепіскапу Гарадзенскаму і Ваўкавыскаму Арцемію. У лісце сказана, што ўпаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў вынес папярэджанне Беларускай праваслаўнай царкве. Папярэджанне з боку ўладаў царква атрымала яшчэ 27 лістапада. Але якія прэтэнзіі ўладаў і што стала падставаю для папярэджанне – у лісце не адзначаецца.

Фота: diak-kuraev.livejournal

Падчас жнівеньскага гвалту сілавікоў, архіепіскапа Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій выступіў з асуджэннем гвалту ў краіне.

Дзікае паляванне на мірных жыхароў

Увечары 5 студзеня ў менскіх дварах адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў. Невядомыя ў чорным затрымалі людзей ва Уруччы, Новай Баравой. Пасля начных затрыманняў 5 студзеня ва Уруччы ў больніцы апынуўся бізнес-аналітык кампаніі «HES FinTech» Андрэй Кінаш. Акрамя Андрэя Кінаша 5 студзеня пасля затрыманняў шпіталізавалі яшчэ прынамсі дваіх жыхароў Менску: Віктара Мароза і Дзмітрыя Чыстова.

Андрэй Кінаш.
Фота: dev.by

У Міністэрстве ўнутраных справаў лічаць, што несанкцыянаваныя дваровыя перформансы парушаюць спакой іншых грамадзянаў, і яны расцэньваюць акцыі як несанкцыянаваныя мерапрыемствы з выкарыстаннем незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым, піша прэсавая служба МУС, міліцыянты адрэагавалі на паведамленні грамадзянаў пра «вэрхал» у іхных дварах і затрымалі найбольш актыўных парушальнікаў грамадскага парадку.

Аб’ектыў
Дзікае паляванне на грамадзянаў
2021.01.06 22:35

Міліцыянты таксама паведамляюць, што 5 студзеня затрымалі 25 асобаў.

Марыі Калеснікавай працягнулі арышт

Следства працягнула меру зняволення Марыі Калеснікавай у выглядзе ўтрымання пад вартаю яшчэ на два месяцы. Марыя Калеснікава застаецца ў жодзінскай турме. Яе арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да захадаў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК). Крымінальную справу завяла Генпракуратура. Следства працягвае ўтрыманне Марыі пад вартай каторы ўжо раз. Цяпер яна застанецца за кратамі да 8 сакавіка.

Марыя Калеснікава ля стэлы ў Мінску. Сілавікі ачапілі месца калючым дротам. Менск, Беларусь. 23 жніўня 2020 г.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

Новы дырэктар Купалаўскага тэатру

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы – новы дырэктар. Міністэрства культуры Беларусі прызначыла на гэтую пасаду Аляксандра Шастакова.

Hавiны
Улады прызначылі новага кіраўніка Купалаўскага тэатру
2021.01.06 19:10

Да прызначэння на пасаду дырэктарам Купалаўскага тэатру Аляксандр Шастакоў працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Менскага гарвыканкаму.

Раней менавіта Шастакоў забараніў канцэрт «Дзецюкоў», а таксама напісаў заяву ў міліцыю на арганізатара фэсту Symbal.by Паўла Белвуса.

Юлія Слуцкая распавяла пра сваю справу

Заснавальніцы «Прэс-клубу» Юліі Слуцкай не паказалі дакументаў, якія пацвярджаюць сумы недаплачаных падаткаў, не былі агучаныя і падставы, паводле якіх «Прэс-клуб» павінен быў выплаціць іх у большым аб’ёме. Таксама Юліі Слуцкай распавялі, што справа аб нявыплаце падаткаў датычыць «праекту грамадскага тэлебачання», якое нібыта стваралі былыя журналісты дзяржаўных тэлеканалаў.

Паводле адваката Сяргея Лепеша, Юлія Слуцкая мяркуе, што яе затрымалі менавіта за прафесійную дзейнасць.

На сёння таксама вядома, што сваякі затрыманых перавялі на рахунак Следчага камітэту 109 769 беларускіх рублёў, такая сума, паводле следчых, складае недаплачаныя падаткі «Прэс-клубу».

Аляксандра Слуцкая, дачка Юліі, распавяла «Белсату», што менавіта такую суму агучвае Следчы камітэт.

«Мы ні ў якім выпадку не лічым гэтую аплату кампенсаваннем шкоды. Мы, сваякі затрыманых, пайшлі на такі крок, каб потым адвакаты змаглі хадайнічаць пра змену захады стрымання затрыманым. Важна падкрэсліць, што мы не прызнаем віны затрыманых і не кампенсуем шкоду, якую нібыта пабачыў Следчы камітэт, але сродкі заплацілі ў якасці магчымай шкоды. Агулам у матэрыялах справы фігуруе сума памерам 109 769 рублёў і 58 капеек», – распавяла «Белсату» Аляксандра Слуцкая.

Hавiны
Юлія Слуцкая з СІЗА распавяла пра затрыманне і сваю справу
2021.01.06 15:37

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў