Міністэрства лясной гаспадаркі абвесціла тэрміны збору ягадаў. Раней за ўсіх распачаць збор змогуць жыхары Берасцейшчыны ды Гомельшчыны: у гэтых рэгіёнах брусніцы можна збіраць з 10 жніўня, журавіны – з 20 жніўня.
Вобласць |
Тэрміны збору |
|
Брусніцы |
Журавіны |
|
Берасцейская |
10 жніўня |
20 жніўня |
Віцебская |
17 жніўня |
31 жніўня |
Гомельская |
10 жніўня |
20 жніўня |
Гарадзенская |
15 жніўня |
10 жніўня |
Менская |
17 жніўня |
21 жніўня |
Магілёўская |
12 жніўня |
25 жніўня |
Паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, на Віцебшчыне, Меншчыне і Магілёўшчыне тэрміны збору брусніцаў і журавінаў могуць быць змененыя. За збор ягадаў па-за ўсталяваным тэрмінам прадугледжваецца штраф да 20 базавых велічыняў (Br 2 млн) або папярэджанне.
МЛ, belsat.eu