На Таццяну Равяку і Уладзіміра Лабковіча склалі пратаколы з памылкамі


Праваабаронцаў затрымалі, калі тыя раздавалі паштоўкі з выяваю зняволенага Алеся Бяляцкага. Пасля кароткага азнаямлення са справамі (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў), суд Савецкага раёну адправіў пратаколы на дапрацаванне, а праваабаронцаў вызвалілі ў зале суда.

Учора трое актывістаў праваабарончага руху зладзілі гэткую ж акцыю ў Магілёве. Затрымалі з іх толькі 21-гадовую Дзіяну Буракову. Яе 2 гадзіны пратрымалі ў пастарунку і распытвалі, хто ўцягнуў яе ў апазіцыю. Пасля склалі пратакол за раздаванне паштовак «антыпалітычнага характару».

А вось у Гомлі ўчора абышлося без затрыманняў. Праваабаронца Анатоль Паплаўны распаўсюдзіў у людных месцах абласнога цэнтру (на рынках, прыпынках грамадскага транспарту) некалькі соцень паштовак з партрэтам Бяляцкага ды інфармацыяй пра тое, як і за што ён апынуўся ў месцах пазбаўлення волі.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскаю супольнасцю Беларусі адзначаюць з 2012 года 4 жніўня. Ён прымеркаваны да даты арышту Алеся Бяляцкага.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў