Міхал Залескі ў „Гарачым каментары”


Вядомы эканаміст Міхал Залескі каментуе павышэнне камунальных тарыфаў, коштаў на прадукты харчавання і скарачэнні працаўнікоў бюджэтнай сферы.

„Адбылася пакупка лаяльнасці электарата. А зараз з ім разлічваюцца вось такім захадамі. Але калі асобны чалавек можа пратэставаць, то маса не мае сродкаў, каб выразіць сябе. Яна назапашвае гэты працэс месяцамі альбо гадамі. Пры адсутнасці парламенту і прадстаўнікоў гэтай масы ў парламенце, павышэнне коштаў не моцна адаб’ецца на палітычным полі”, – гаворыць эксперт.

На думку Міхала Залескага, трэба дазволіць канкурэнцыю прыватных жылёва-камунальных гаспадарак і дзяржаўнай:

„Жылёва-камунальная гаспадарка, як калгасы, усё жыццё цэнтралізавана кіраваліся і гэтак жа цэнтралізавана западалі. Перабудоўваць яе трэба са ўзроўню ЖЭС-аў, а не са ўзроўню Савета Міністраў. Трэба дазволіць паралельны рост структураў ЖКГ побач з дзяржаўнымі, якія займуцца гэнай справай на эфектыўных эканамічных прынцыпах. Вадаправодчык павінен кіравацца сваімі мэтамі, сваім прыбыткам і тым, каб кліенту было прыемна”, – падкрэсліў Міхал Залескі.

belsat.eu

Стужка навінаў