Крымінальная адказнасць за Афрыканскую чуму!


Крымінальная адказнасць пагражае тым, хто не заб’е сваіх свіней, калі абавязаны гэта зрабіць. А таксама для тых, хто будзе гадаваць жывёлу, калі рабіць гэта забаранілі.

{movie}Крымінальная адказнасць за АЧС|right|11874{/movie}

За парушэнне ветэрынарных правілаў пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі да 2 гадоў. Што праўда, толькі ў выпадку, калі ў выніку парушэння распаўсюдзілася заразная хвароба.

Калі ж гэтага не адбылося, прадугледжваецца адміністратыўная адказнасць – папярэджанне або штраф 20 базавых велічыняў, то бок 2 мільёны рублёў.

Паводле ветэрынарна-санітарных правілаў, утрымліваць свіней забараняюць работнікам свінакомплексаў, а таксама сялянам ці фермерам у радыусе 5 кіламетраў ад гэтых гаспадарак.

Гэткую “буферную зону” вызначылі ўжо ўлады на Берасцейшчыне. Усіх свіней на сваіх прыватных падворках мусяць забіць жыхары Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў, а таксама часткова Івацэвіцкага і Пружанскага. Гэтыя тэрыторыі месцяцца найбліжэй да ачагу АЧС у Іўеўскім раёне Гарадзеншчыны.

Ганна Любакова, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў