У Гомлі паказалі дом мараў менскай мастачкі. Навіны культуры


Гомельцы ўчора апынуліся ў доме, які пабудавала Зоя. Менская мастачка Зоя Луцэвіч пабудавала дом сваіх мараў у галерэі Гаўрыіла Вашчанкі. Сярод арт-аб’ектаў – не толькі карціны, але і мэбля – размаляваны дзікімі птушкамі камод, таямнічая шафа і распісныя куфары, нібыта ўзятыя з казкі.

{movie}У Гомлі паказалі дом мараў менскай мастачкі. Навіны культуры|right|11860{/movie}

ЗОЯ ЛУЦЭВІЧ, МАСТАЧКА:

“Не хапае эмоцыяў: краіна не вельмі цёплая. Не хапае пачуцця радасці ды свята. Каб штосьці змяніць, трэба пачаць з сябе – сваёй вопраткі, прычоскі, крэсла, стала, шафы. Паступова ты сам сабе ствараеш свет, у якім ты можаш быць шчаслівы”.

Адну з частак экспазіцыі складаюць карціны, што пераклікаюцца з узорамі на мэблі. У стылі Зоі Луцэвіч аб’ядноваўцца традыцыі старарускага жывапісу з матывамі ўсходу, яму ўласцівыя выразныя колеры і сумяшчэнне мастацкіх тэхнік. Працы мастачкі цэняцца далёка за межамі Беларусі – яна выстаўлялася ў Нью-Ёрку і працавала ў Нямеччыне і Аўстраліі.

Мастацкі талент Зоя Лучэвіч пераняла ў спадчыне: яе маці – акварэліст, вядомая на ўвесь былы Савецкі саюз, бацька – графік, а дзед – Сяргей Каткоў – пачатковец беларускай школы жывапісу.

Іншыя навіны: агляд фільмаў, што выходзяць у пракат. Да 1025-х угодкаў хрышчэння Русі ў Менску адкрылася выстава трох абразоў з найбуйнейшых музеяў Беларусі. У Сіднеі адкрылі бібліятэку на вуліцы.

belsat.eu

Стужка навінаў