15 студэнтаў і 5 выкладчыкаў. Вырасла колькасць ахвяраў масавага забойства ў Керчы


Паводле намесніка кіраўніка мясцовай адміністрацыі Дзілявера Мельгазіева, сярод загінулых – 15 студэнтаў і 5 выкладчыкаў навучальнай установы.

З 15 загінулых студэнтаў 11 былі няпоўнагадовымі.

Аб’ектыў
Трагедыя ў Керчы. «З аўтаматамі бегалі, па другім паверсе, адчынялі кабінеты і забівалі ўсіх, каго маглі знайсці…»
2018.10.17 22:05

Целы ўсіх загінулых ужо апазнаныя.

Раней паведамлялася, што сярод забітых ёсць 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў, які прыйшоў у каледж са стрэльбаю і магчыма арганізаваў выбух у будынку навучальнай установы.

Hавiны
18-гадовы забойца з Керчы захапляўся маньякамі і хадзіў у каледж са штык-нажом
2018.10.17 17:28

У мясцовых шпіталях застаюцца 44 пацярпелыя асобы. Сямёра з іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў