Развітанне з Антонам Качанавым адбудзецца заўтра


16 снежня аб 11:00 пройдзе развітанне з памерлым Антонам Качанавым, паведаміў на сваёй старонцы Андрэй Стрыжак.

А 12-й гадзіне картэж паедзе з менскай вул. Катоўскага, 56 у Баранавічы, дзе ў 14:00 адбудзецца пахаванне на могілках Русіна.

Антон Качанаў памёр ад наступстваў траўмы, якую атрымаў пры збіцці. Сваякі Качанава лічаць, што ён быў збіты з палітычных матываў. Ягоная нявеста Святлана ў студзені 2021 года распавядала «Нашай Ніве», што нападніка затрымалі. «Мама Антона была ў следчай, і там прагучала слова «патрыёт» у дачыненні злачынцы. Я баюся памыліцца, але з гэтага слова можна дапусціць, што канфлікт мог адбыцца праз палітычныя прычыны», – адзначыла тады Святлана.

Абноўлена
Памёр трэнер Антон Качанаў. Паводле сваякоў, ён трапіў у кому пасля канфлікту з палітычных прычынаў
2021.12.15 09:44

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў