Выкладчыцу журфаку БДУ пакаралі адміністратыўным арыштам


Выкладчыцу Ксенію Мартуль пакаралі 15 соднямі арышту. Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на ейнага мужа.

Выкладчыцу журфаку БДУ Ксенію Мартуль затрымалі 14 снежня проста на занятках у прысутнасці студэнтаў.

Пазней у Telegram-канале ГУБАЗіКу зʼявілася відэа з Ксеніяй, дзе яна распавядае, што ўдзельнічала ў пратэстах у жніўні і верасні 2020 года, была падпісаная на «экстрэмісцкія» рэсурсы да таго, як іх абвесцілі «экстрэмісцкімі», а затрыманая была за тое, што ў прыватнай перапісцы перасылала спасылкі на такія Telegram-каналы.

Ксенія Мартуль адміністравала Telegram-канал «Гендерный пробел», гэты рэсурс асвятляў сацыяльныя стэрэатыпы. Пасля затрымання выкладчыцы сілавікі захапілі кантроль над каналам, выдалілі публікацыі і зрабілі аватаркай дзяржаўны герб.

Нагадаем, слова «экстрэмізм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства.

РР belsat.eu

Стужка навінаў