Прэзідэнт Еўрапейскай рады: «Мы аб'яднаныя ў падтрымцы беларускага народу»


Кіраўнік Рады Еўропы Шарль Мішэль.
Фота: consilium.europa.eu

Кіраўнікі інстытутаў, дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвязу і краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» сабраліся ў сераду, 15 снежня ў Бруселі на шосты саміт, паведамляе радыё «Свабода».

Беларусь на асноўным пасяджэнні была прадстаўленая пустым крэслам з афіцыйным сцягам.

Сёння выступіў на саміце прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, ён прыгадаў Беларусь:

«Нам не хапае адной краіны, якой сёння тут няма. Для Беларусі тут стаіць пустое крэсла як сімвалічнае месца. Некалькі дзён таму разам з Вярхоўным прадстаўніком Еўразвязу ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Жузэпам Бурэлем я сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Я пачуў пра іх барацьбу з першых вуснаў і я бачыў іх мужнасць.

Мы аб’яднаныя ў падтрымцы беларускага народу і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні».

Нагадаем, напярэдадні шостага саміту «Усходняга партнёрства» дэмакратычныя сілы нашае краіны сустрэліся з еўрапейскімі партнёрамі. Гэтымі днямі ў сталіцы Аб’яднанай Еўропы працуе дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Святланаю Ціханоўскаю. Напярэдадні ў Бруселі прайшла адмысловая дыскусія, арганізаваная пры падтрыманні Форуму грамадзянскай супольнасці Міністэрства замежных справаў Чэхіі.

«Сёння раніцай Ціханоўская сустракалася з Габрыэлюсам Ландсбэргісам па пытанні транзіту калію праз Літву. Міністр патлумачыў, чаму транзіт дагэтуль не ўдалося спыніць, але ўрад працуе ў гэтым напрамку. Яны дамовіліся рабіць усё магчымае, каб закрыць лазейкі, якімі карыстаецца рэжым.

Вечарам адбудзецца сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Іспаніі», – паведаміў дарадца палітычнай дзяячкі Франак Вячорка.

Аб’ектыў
Беларусь вяртаецца ва «Усходняе партнёрства»
2021.12.14 22:04

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў