На Гомельшчыне распачалі крымінальную справу за фота 10-гадовай даўніны


54-гадовага Уладзіміра Прадкіна вінавацяць паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). Пра гэта паведамляе праваабарончы рэсурс gomelspring.org.

Згодна з версіяй следства, Прадкін размясціў на старонцы ў «ВK» фотаздымак сябе ў форме нямецкага афіцэра, які быў зроблены падчас здымання мастацкага фільму ў Расеі, пад Масквой. Апроч гэтага, мужчыну паставілі ў віну размяшчэнне ў «ВК» кнігі з мемуарамі нацысцкага генерала і каментары ў «Аднакласніках», дзе мужчына хваліць Гітлера.

Уладзімір Прадкін.
Фота: gomelspring.org

Прадкіна затрымалі супрацоўнікі гомельскага ГУБАЗіКу 9 снежня, калі ён выходзіў са свайго падворку, і зладзілі ў ягонай хаце ў прысутнасці панятых ператрус. У выніку – забралі тэлефон і ноўтбук.

Уладзіміра Прадкіна змясцілі на тры дні ў ізалятар часовага ўтрымання, а потым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

«Лічу, што гэта міліцэйская сваволя, – каментуе Уладзімір Прадкін, – якая здарылася не толькі са мной, а і з іншымі людзьмі. Гэта сапраўднае беззаконне. Калі чалавек не можа выказаць свайго меркавання публічна, – гэта нейкае варварства. Паводле адчуванняў, у Беларусі наступіў 1937 год».

Прадкін тлумачыць, што каля 10 гадоў таму ён падпрацоўваў у Расеі на здымцы мастацкіх, гістарычных фільмаў і рабіў там фота сябе ў форме нацысцкага афіцэра. Наконт мемуараў нямецкага генерала, якія ён выклаў у сацсеткі, мужчына тлумачыць, што ён цікавіцца гісторыяй і яму было цікава, як нацысты ўчынялі свае злачынствы і чым апраўдваліся.

Hавiны
Гісторыка Кузняцова звольнілі з БДУ пасля 17 даносаў «неабыякавага грамадзяніна»
2021.10.29 11:31

РР belsat.eu

Стужка навінаў