Вайсковы эксперт: Польшча можа ўжыць артыкул 4 дамовы пра NATO


Улады Польшчы могуць ужыць артыкул 4 Паўночнаатлантычнай дамовы ў сувязі з падзеннем расейскіх ракетаў на тэрыторыі краіны. Пра гэта ў каментары «Белсату» польскі вайсковы эксперт Павел Флейшэр.

Суразмоўца параіў дачакацца афіцыйных заяваў польскага ўраду адносна інцыдэнту ў Пшэводаве. Тым не менш, ён выказаў меркаванне, што ўлады Польшчы вырашаць ужыць артыкул 4 Паўночнаатлантычнай дамовы, якая прадугледжвае кансультацыі з саюзнікамі ў NATO адносна прыняцця канкрэтных крокаў.

Таксама, на думку эксперта, 16 лістапада ў польскае МЗС будзе выкліканы амбасадар Расеі.

Згаданы артыкул 4 Паўночнаатлантычнай дамовы гучыць наступным чынам:

«Дамоўныя бакі заўсёды будуць кансультавацца адзін з адным у выпадку, калі, на думку якога-небудзь з іх, тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека якога-небудзь з Дамоўных бакоў акажуцца пад пагрозай».

Абноўлена
У Польшчы на мяжы з Украінай два чалавекі загінулі ад выбуху. Медыі: упалі дзве расейскія ракеты
2022.11.15 21:51

Польскія медыі паведамляюць пра выбухі каля ўкраінскай мяжы ў паселішчы Пшэводаў Люблінскага ваяводства. Як адзначаецца, упалі дзве ракеты, якія трапілі ў зернесушылкі. Паведамляецца пра гібель дзвюх асобаў. На месцы працуюць паліцыянты, пракуроры і прадстаўнікі арміі.

Прадстаўнікі амерыканскай выведкі паведамляюць, што вечарам 15 лістапада расейскія ракеты трапілі на тэрыторыю Польшчы, у выніку ўдару загінулі два чалавекі.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі склікаў тэрміновую нараду Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Прэсавы сакратар прэм’ера просіць медыі пакуль не публікаваць непацверджанай інфармацыі і дадае, што пасля паседжання паведамяць аб прычынах здарэння.

Абноўлена
Вугоршчына склікала нацыянальны Савет бяспекі
2022.11.15 22:48

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў