Уніяцкі святар Ігар Кандрацьеў выйшаў на свабоду


Грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў выйшаў на свабоду з ізалятару часовага ўтрымання ў Берасці пасля адміністратыўнага арышту. Ён быў вызвалены ў панядзелак 14 лістапада, піша берасцейская «Вясна».

Як паведамляюць праваабаронцы, святар Ігар Кандрацьеў адразу па вызваленні адправіўся праводзіць службу ў царкву.

Ігар Кандрацьеў быў затрыманы 2 лістапада разам з рэдактарам газеты «Царква» Ігарам Бараноўскім. Святару прысудзілі 12 содняў адміністратыўнага арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ігару Бараноўскаму прысудзілі 15 содняў за кратамі. Выракі агучваў суддзя Грушко.

У жніўні 202 года святар Ігар Кандрацьеў на сустрэчы з кіраўніком гарвыканкаму Аляксандрам Рагачуком заклікаў выпусціць затрыманых. Калі чыноўнік згадзіўся, святар пайшоў да мясцовага ІЧУ і правёў там усю ноч, пакуль апошні затрыманы не выйшаў на волю.

Станам на 15 лістапада ў Беларусі прызнаная палітвязнямі 1421 асоба. Паводле ініцыятывы «Dissidentby», у Беларусі 1706 палітычных зняволеных, у тым ліку 205 жанчын і 7 няпоўнагадовых.

Стужка навінаў