Кіеў адрэагаваў на чарговы ракетны ўдар Расеі па Украіне


Расея 15 лістапада нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што войскі РФ выпусцілі 80 ракет, але існуе пагроза яшчэ адной хвалі ўдару. У Кіеве заявілі, што краіна адновіць знішчанае, а Расея заплоціць за шкоду.

Ракета трапіла ў жылы будынак у Пячэрскім раёне Кіева, Украіна. 15 лістапада 2022 года. Скрыншот: ТИМОШЕНКО Офіс Президента / Telegram

Расейскія войскі 15 лістапада нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Паветраная трывога прагучала ва ўсіх абласцях дзяржавы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінцаў.

«85 ракетных удараў выпусцілі па Украіне, па нашых гарадах, у большасці сваёй па энергетычнай інфраструктуры. Зразумела, чаго жадае наш вораг, але свайго ён ене даб’ецца. Яшчэ можа быць каля 20 удараў. Таму вельмі вас прашу – беражыце сябе і хавайцеся ў сховішчы на якісь час. Вядома, што праз удары няма электрычнасці ў шматлікіх гарадах нашай дзяржавы. Мы працуем і ўсе адновім. Усё перажывем», – сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак назваў расейцаў «трусамі».

«Трусы, толькі якія павялічваюць памер кампенсацыяў, якія ўкраінцам будуць плаціць іх грамадзяне», – напісаў ён у Telegram, каментуючы масіраваную ракетную атаку Расеі па тэрыторыі Украіны.

Андрэй Ярмак таксама заявіў, што Расея вайну не выйграе, а Украіна «ўсё адновіць».

Абноўлена
Расея ўчыніла масаваны абстрэл энергетычнай інфраструктуры Украіны. Трапілі ў жылыя дамы ў цэнтры Кіева
2022.11.15 16:59

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк нагадаў, што масіраваны абстрэл гарадоў адбываецца падчас G20. І гэта прыніжэнне Расеяй усіх лідараў, якія падтрымалі ідэю «дыялогу» з агрэсарам.

«Запомніце: РФ не прапануе перамовы, а агучвае тэрытарыяльныя ўльтыматумы. Любыя падлашчванні з тэрарыстамі заўсёды сканчаюцца ракетай у жылым доме», – напісаў Міхаіл Падаляк.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што Расея наносіць удары па мірных украінскіх гарадах, разбурае жылыя дамы і аб’екты энергетычнай інфраструктуры.

«Я чакаю прынцыповую рэакцыю саміту «Групы дваццаці». І, калі ласка, пазбягайце«заклікаў да абодвух бакоў». Станьце на бок людзей, а не ваенных злачынцаў», – напісаў міністр.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 15 лістапада
2022.11.15 17:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў