Затрыманы Павел Белавус, стваральнік і былы ўладальнік крамы symbal.by


Паўла Белавуса затрымалі пасля таго, як ён прыйшоў па выкліку ў міліцыю сёння аб 11-й гадзіне. З міліцыі Павел не вярнуўся дадому.

Вядома, што яго павязуць на Акрэсціна. Прычыны, з якіх затрымалі Паўла, пакуль не вядомыя. У яго двое маленькіх дзяцей.

Павел Белавус.
Фота: ІА / Belsat.eu

Павел Белавус – стваральнік і былы ўладальнік культавай крамы з нацыянальнай сімволікай symbal.by. Ён адзін з заснавальнікаў «Арт Сядзiбы», творчай прасторы, асноўная мэтай якой першапачаткова была прасоўванне беларускай мовы і культуры сярод моладзі.

Праз няспынны ціск уладаў на краму symbal.by на пачатку сакавіка 2021 года было прынятае рашэнне яе зачыніць. 30 студзеня гэтага года ў офіс symbal.by прыйшлі сілавікі. Тады міліцыянты забралі ўсю тэхніку, тавары кампаніі і адвезлі чатырох працаўнікоў крамы ў Савецкі РУУС, дзе на іх склалі пратаколы. У выніку яны атрымалі ад 15 да 20 содняў адміністратыўнага арышту.

Інтэрв’ю
«Засталіся шматлікія пазыкі, а таксама чакаюць штрафы». Больш за 8 месяцаў улады ціснулі на Symbal.by
2021.03.11 14:09

АД, belsat.eu

Стужка навінаў