Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны ў муай-тай


Вядомы беларускі баец і спявак сёлета выступіць на чэмпіянаце свету ў ролі трэнера.

Шматразовы чэмпіён у кікбоксінгу і муай-тай, беларус Віталь Гуркоў расказаў у Instagram, што паляціць у Тайланд на чэмпіянат свету ў муай-тай ужо не ў якасці байца, а ў якасці трэнера зборнай Украіны. На фота з ім, імаверна, украінская спартоўка Марыя Бэрко.

Гуркоў піша, што крыху больш за год жыве ва Украіне і працуе трэнерам у Кіеве. Праз год працы ён трапіў у Нацыянальную зборную Украіны.

«Мы вылятаем да сваіх мараў! Борітеся – поборете! Слава Україні! Жыве Беларусь!» – піша ён на беларускай і ўкраінскай мовах.

Крутыя землякі
Топ-байцы, якія выступілі супраць Лукашэнкі. Як склаліся іхныя лёсы?
2021.10.18 13:10

Гуркову 36 гадоў. Ужо з сярэдзіны 2010-х ён выходзіў на рынг то з бел-чырвона-белым сцягам, то з Пагоняй. Байца то выключалі з нацыянальнай каманды, то прасілі вярнуцца. Перад выбарамі 2020 года за ім непрыхавана сачылі, але Гуркоў зляцеў ва Украіну, каб выступіць на некалькіх фестывалях у складзе рок-гурту «Brutto». І вяртацца не стаў. З таго часу Гуркоў ні разу не выйшаў на прафесійны рынг.

АА belsat.eu

Стужка навінаў