Ужо больш за 100 асуджаных у «карагоднай справе»


Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУСу

Сёння, 15 лістапада, у судзе Берасцейскага раёну суддзя Кацярына Рамашка зачытала вырак яшчэ для 15 асобаў, абвінавачаных у «карагоднай справе». У сваёй першай палітычнай справе Рамашка зрабіла роўна так, як прасілі прадстаўнікі абвінавачання Аляксей Бараноўскі і Вадзім Багатка.

Такім чынам, актывістку з Пружанаў Ганну Баран і Уладзіміра Ганчарова адпраўляюць у на паўтара года ў калонію. А жонцы Ганчарова – Юліі – прысудзілі два гады «хатняй хіміі».

Вользе Гачынскай прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі», яе мужа Руслана будуць судзіць пазней, бо ён хварэе.

Іншую сям’ю, Святлану і Сяргея Якімовічаў, раздзялілі: жанчыне – 2 гады «хатняй хіміі», а мужчыну – 2 гады пасялення. А вось Аляксандру і Таццяне Паўлючыкам прызначылі год «хатняй хіміі».

Hавiны
Віктар Клімус: Берасцейскі карагод быў пікавым момантам, кульмінацыяй, тады людзі яшчэ былі гатовыя павышаць стаўкі
2021.09.15 18:39

Павел Краўчук і Сяргей Ярошкін – 2,5 года «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Сяргей Лапко і Цімур Ломпік – 2 гады «хіміі» з накіраваннем. Вераніку Клімовіч і Аляксандра Вялічку пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі», а Валянціне Карсак прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі».

Нагадаем, што ў гэтай справе асудзілі ўжо 102 чалавекі, але следчыя і не думаюць спыняцца. Як стала вядома «Белсату», чакаюцца суды над яшчэ дзвюма групамі ў гэтай справе. Напрыклад, вядома, што затрымалі жыхара Іванава Віктара Кухарчука. Удома ў яго прайшло шэсць ператрусаў, яго трымаюць у СІЗА № 7.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў