Вынікі пошуку для:

У гомельскай жаночай калоніі працягваюць ціснуць на Паліну Шарэнда-Панасюк

Адміністрацыя калоніі прыдумвае ўсё новыя метады ціску на актывістку Паліну Шарэнда-Панасюк, якая не прызнае гэтую ўладу і лічыць сябе захопленай у палон.

Паліна Шарэнда-Панасюк (у цэнтры) на мітынгу ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Бярозе. 2 жніўня 2020. Фота: 1reg.by

З ліста, які атрымала маці Паліны, стала вядома, што адміністрацыя калоніі пазбавіла яе харчовых перадачаў на 3 месяцы. Такім чынам, Паліна ня зможа атрымаць дазволеную прадуктовую пасылку амаль да Новага году.

Таксама стала вядома, што адміністрацыя калоніі абмежавала для Паліны закупы ў турэмнай краме ў тры разы: замест дазволеных 174 рублёў ёй можна закупіць прадукты і рэчы толькі на 58 рублёў. Зразумела, што за гэту суму нельга набыць нават мінімум ад неабходнага. Адказным за ўсе гэтыя дзеянні з’уяўляецца начальнік гомельскай ПК-4 Дзяніс Таўсцянкоў, – заявіў у размове з «Белсатам» муж жанчыны Андрэй Шарэнда.

Паліна ў лісце сваякам пракаментавала гэта так: ну нічога, пахудзела. Таксама палітвязняволеная піша, што не збіраецца здавацца.

Андрэй Шарэнда: У жаночай калоніі Гомля катуюць людзей

За кратамі Паліна знаходзіцца ўжо 315 дзён. Суд Маскоўскага раёну Берасця 9 чэрвеня прызначыў 2 гады калоніі Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда: «Нас пераследуюць, бо мы для ўлады як костка ў горле»

АЛ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны