У Беларусі скасавалі мінімальны спажывецкі бюджэт. Што гэта значыць


Застаўся бюджэт пражыткавага мінімуму – да яго маюць прывязваць разлікі, што раней былі звязаныя з мінімальным спажывецкім бюджэтам.

Беларускія рублі і долары ЗША.
Фота: Белсат

З 15 лістапада ў Беларусі скасаваны паказнік мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ) – набыў моц закон, падпісаны яшчэ 7 траўня. Застаўся толькі бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ).

МСБ выкарыстоўваўся для разліку права грамадзянаў на льготныя крэдыты і субсідыі на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылых памяшканняў, на капітальны рамонт, будаўніцтва інжынерных сетак і гаспадарчых пабудоваў.

Да сённяшняга дня МСБ быў роўны 594 руб. 79 кап. для працаздольнага насельніцтва, меншым сумам для розных асобных катэгорыяў насельніцтва. БПМ цяпер роўны ў сярэднім на душу насельніцтва 288 руб. 1 кап., для розных катэгорыяў ён большы ці меншы.

У БПМ улічваюць патрэбы на мінімальны набор харчоў і нехарчовых тавараў ды паслуг (на нехарчовыя фіксавана вылучаюць 83 % ад кошту мінімальнага набору харчоў). У МСБ улічвалі выдаткі на тавары і паслугі як на фізіялагічныя, так і на сацыяльна-культурныя патрэбы. БПМ (як і да сённяшняга дня МСБ) вызначае Міністэрства працы. Існуюць і іншыя паказнікі, як то базавая тарыфная стаўка для разліку заробкаў бюджэтнікаў, якую вызначае ўрад.

Hавiны
Новыя кошты, ваенрукі і камеры ў школах. Што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня
2021.08.27 08:00

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў