На выходных у Варшаве прайшоў кінафестываль «Bulbamovie»


У Варшаве 12-14 лістапада прайшоў сёмы фестываль беларускага кіно «Bulbamovie». Ён адбыўся пасля 5-гадовага перапынку.

Кінафестываль «Bulbamovie» у варшаўскім кінатэатру «Iluzjon».
Фота: Света Фар / Белсат

Месцам правядзення фестываля стаў кінатэатр «Iluzjon» у Варшаве. Акрамя паказу фільмаў падчас фестывалю прайшлі дыскусіі і сустрэчы з рэжысёрамі і прадзюсарамі.

Усяго ў конкурснай праграме ўдзельнічала восем стужак пра актуальныя падзеі ў Беларусі:

  • «Сойка» Настассі Сергіені;
  • «А хто там ідзе?» Паўла Нядзведзя;
  • «Пётра-крывапійца» Аляксандра Максімава;
  • «Zhaba.BY» Стаса Турко;
  • «09.08» Дашы Брыян;
  • «Эгаісты» Дзяніса Міклашеўскага;
  • «Minsk 2020» Ганны Мацкевіч;
  • «Цудоўныя ўзгоркі» Алены Буяковай.

Таксама быў прадстаўлены блок кароткаметражных фільмаў маладых беларускіх рэжысёраў.

Спецыялісты Нацыянальнага кінаархіва Аўдыёвізуальнага інстытуту вырашылі адзначыць і ўзнагародзіць два фільмы, паказаныя на фестывалі.

Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Рэжысёр Максім Швед на кінафестывалю «Bulbamovie».
Фота: Света Фар / Белсат
Хвіліна маўчання ў гонар загінулага 12 лістапада 2020 года Рамана Бандарэнкі.
Фота: Света Фар / Белсат
Кніга «Партызаны. Журналісты ў прыцэле Лукашэнкі» падчас размовы пасля фільму Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць».
Фота: Света Фар / Белсат
Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка «Белсату», прамаўляе падчас дыскусійнай панэлі пасля паказу фільму Андрэя Куцілы (злева) «Калі кветкі не маўчаць».
Фота: Света Фар / Белсат

Гэта дакументальны фільм «Цудоўныя ўзгоркі» рэжысёркі Алены Буяковай з узнагародай 3000 злотых. Фільм расказвае пра паселішча, якое хацела стварыць свой ідэальны свет.

Таксама ўзнагароду атрымаў кароткаметражны мастацкі фільм «Сойка» рэжысёркі Настассі Сергіені з узнагародай 2 000 злотых. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, у ім расказваецца пра адзін дзень з жыцця маладой дзяўчыны з Беларусі, якая жыве ў Нью-Ёрку. У ім асвятляюцца цяжкасці, з якімі сутыкаюцца імігранты, праблемы самарэалізацыі, адзіноты і надзеі.

Канцэрт NAKA & VARSOBA падчас кінафестывалю «Bulbamovie».
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Януш Гаўрылюк, дырэктар «Bulbamovie», на закрыцці фэстывалю.
Фота: Света Фар / Белсат
Выстава пратэстных фатаграфій фатографаў «Белсату».
Фота: Света Фар / Белсат
Выступ Вольнага хору падчас закрыцця кінафестывалю «Bulbamovie».
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат
Фота: Света Фар / Белсат

Фестываль беларускіх відэа і кінафільмаў «Bulbamovie» узнік у 2011 годзе. Заснавальнікам і арганізатарам кінафэсту з’яўляецца Януш Гаўрылюк, выпускнік факультэту беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце, журналіст тэлеканалу «Белсат».

Культурны рэпарцёр
У Варшаве паўстае з попелу фэст «Бульбамуві»
2021.11.05 21:59
Стужка навінаў