Мігранты разбілі намётавы лагер прама на прапускным пункце «Брузгі»


Беларускія ўлады выкарыстоўваюць новую тактыку і з раніцы 15 лістапада перавялі мігрантаў з іх намётавага лагера каля польскай мяжы, у якім яны жылі тыдзень, наўпрост на беларускі прапускны пункт «Брузгі».

Польскія памежнікі налічылі 3,5 тысячы мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Польскія памежнікі і мігранты на пункце пропуску «Брузгі». 15 лістапада 2021 года.
Фота: podlaskaPolice / Twitter

З кожнай гадзінай мігрантаў на мяжы станавілася ўсё болей і болей. Каля 16 гадзін яны пачалі ставіць намёты, рассцілаць спальнікі і ўтварылі новы намётавы лагер.

З польскага боку мяжы сабраліся паліцыянты і вайскоўцы, пад’ехалі вадамёты. Мяжу патрулюе верталёт.

Hавiны
Натоўп мігрантаў сабралі пад пераходам «Брузгі», Польшча рыхтуецца бараніцца ад штурму. Жывы блог
2021.11.15 12:51

Выданне «The Village Беларусь» зрабіла тайм-лайн таго, як мігранты прыбываюць на прапускны пункт:

Польская паліцыя паведамляе, што беларускія памежнікі сочаць за тым, каб людзі, адціснутыя імі на памежны пераход, не маглі адступіць назад . Такая магчымасць не надаецца нават тым, хто хоча вярнуцца ў Менск і паляцець у сваю краіну.

Беларускія сілавікі і мігранты на пункце пропуску «Брузгі». 15 лістапада 2021 года.
Фота: podlaskaPolice / Twitter
Беларускія сілавікі і мігранты на пункце пропуску «Брузгі». 15 лістапада 2021 года.
Фота: radiomirby / Telegram

Бліжэй да вечара мігранты пачалі паліць кастры, наваколле зацягнутае дымам ад вогнішчаў. Відаць, яны плануюць заставацца на памежным пункце на ноч. Тэмпература ўначы тут апусціцца да нуля.

Мігранты на пункце пропуску «Брузгі». 15 лістапада 2021 года.
Фота: gpk.gov.by
Гісторыі
«Ім няма куды вяртацца». Курд расказаў, чаму ягоны брат наважыўся на падарожжа ў Беларусь і «штурм» мяжы
2021.11.15 19:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў