Мiгранты на польскай мяжы, дэфіцыт медычных кадраў. Галоўнае за тыдзень у малюнках

Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu узгадвае самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

У Беларусі вельмі вялікі дэфіцыт медычных кадраў. Лукашэнка хоча пераадолець праблемы з кадрамі ў медыцыне, у разы павялічыўшы размеркаванне выпускнікоў медычных ВНУ. Але вынікі могуць быць цалкам адваротнымі.

«Адраджэнне рэкруцкай павіннасці». Ці чакаць уцёкаў студэнтаў ад 10-гадовага размеркавання для медыкаў

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Савет Міністраў працягнуў дзеянне пастановы, якая забараніла ўвоз у Беларусь тавараў кампаніяў LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO, BEIERSDORF (апошняя выпускае тавары пад маркай Nivea). Забароны працягнутыя на паўгады. Нагадаем, у студзені бягучага годукампаніі Škoda, Nivea і Liqui Molly заявілі, што адмовяцца выступаць спонсарам хакейнага Чэмпіянату свету ў Беларусі праз гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Пазіцыя сусветна вядомых кампаніяў моцна паўплывала на Міжнародную федэрацыю хакея, якая ў выніку прыняла рашэнне пазбавіць Менск права на правядзенне ЧС-2021.

Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз у краіну тавараў Škoda, Nivea и Liqui Moly

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Міністэрства абароны Польшчы інфармуе, што ў раёне Кузніцы прыбываюць дадатковыя сілы беларускіх спецслужбаў. Заўважны рух сярод мігрантаў.

Польскія памежнікі рыхтуюцца да правакацыі з боку мігрантаў. На мяжы заўважылі актыўнасць

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Польскія ўлады прынялі рашэнне з раніцы 9 лістапада спыніць памежны рух на пераходзе «Кузніца-Брузгі». Польская памежная служба раіць падарожнікам ехаць на пераходы ў пункты «Цярэспаль» і «Баброўнікі».

«Чарговы форс-мажор, з якім трэба працаваць». Як сітуацыя на мяжы паўплывала на грузаперавозкі?

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Еўразвяз прапануе не ўспрымаць сур’ёзна пагрозу Аляксандра Лукашэнку перакрыць транзіт расейскага газу ў Еўропу. Пра гэта на брыфінгу 12 лістапада заявіў прадстаўнік вонкавапалітычнай службы ЕЗ Пэтэр Стана.

«Не варта ўспрымаць сур’ёзна заявы Лукашэнкі і спекуляваць, што можа ці не можа адбыцца, бо гэта толькі ўзмацняе яго прапаганду», – заявіў Стана.

На яго думку, Лукашэнка наўрад ці пойдзе на такі крок, які «пашкодзіць народу Беларусі, пашкодзіць іміджу Беларусі, і гэта пашкодзіць пастаўшчыку газу [Расеі. – Рэд. Belsat.eu]».

«Мы не дазволім сябе запалохаць». У Еўразвязе адказалі на пагрозы Лукашэнкі перакрыць газ

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны