Кошты на паліва зноў даражэюць. Ужо 30-ты раз на год

З 16 лістапада кошты на паліва вырастуць на капейку, паведамляе «Белнефтехим». Павышэнне адбываецца ўпершыню з 27 верасня.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС Беларусьнафта на прашпекце Незалежнасці. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Кошты на паліва з пачатку года павялічыліся на 15,7 працэнта.

З заўтрашняга дня за літр паліва кіроўцам прыйдзецца плаціць:

  • АІ-92 – 2,00 BYN
  • АІ-95 – 2,10 BYN
  • АІ-98 – 2,32 BYN
  • ДП – 2,10 BYN

Гэта ўжо 30-я змена коштаў на аўтамабільнае паліва сёлета.

У Беларусі скасавалі мінімальны спажывецкі бюджэт. Што гэта значыць

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны