Еўразвяз пашырыў санкцыйны рэжым супраць Лукашэнкі


Рашэння пра тое, супраць каго менавіта будуць скіраваныя санкцыі, пакуль няма. Аднак ёсць рашэнне аб пашырэнні крытэраў для ўнясення ў санкцыйны спіс.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Рада Еўразвязу 15 лістапада змяніла санкцыйны падыход у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, «каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якая праводзіцца беларускім рэжымам у палітычных мэтах».

Гэтае рашэнне не ўводзіць санкцыі супраць канкрэтных фізічных і юрыдычных асобаў, а толькі пашырае крытэры ўнясення ў санкцыйны спіс. Гэта значыць, цяпер Еўразвяз мае легальныя падставы караць за стварэнне міграцыйнага крызісу. Рашэнне грунтуецца на выніках нарадаў 21 і 22 кастрычніка.

«Сённяшняе рашэнне адлюстроўвае рашучасць Еўрапейскага Звязу супрацьстаяць інструменталізацыі мігрантаў у палітычных мэтах, – заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах Жузэп Бурэль. – Мы адказваем на гэтую бесчалавечную і незаконную практыку. У той жа час мы працягваем падкрэсліваць непрымальныя пастаянныя рэпрэсіі рэжыму супраць уласнага насельніцтва ў сябе ўдома, і мы будзем адказваць адпаведным чынам».

Калі будуць прынятыя новыя санкцыі, невядома. Гаворка ішла пра тое, што іх маюць ухваліць бліжэйшымі днямі. Ідэю санкцыяў Еўразвязу падтрымалі і Злучаныя Штаты.

Hавiны
Бурэль: Міграцыйны крызіс распальваюць, каб адцягнуць увагу ад рэпрэсіяў у Беларусі
2021.11.11 11:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў