Суд над журналістам Любенчуком пачнецца 24 кастрычніка


Журналіста Алеся Любенчука будуць судзіць 24 кастрычніка. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітвязня Алеся Любенчука абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Справу журналіста будуць разглядаць у Менскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч.

Артыкулы
Журналісту Алесю Любенчуку выставілі абвінавачванне ў крымінальнай справе
2022.06.05 15:11

Любенчука затрымалі 26 траўня – забралі з вёскі Крывічы Іўеўскага раёну, дзе ён жыў апошнім часам. Прычына затрымання па-ранейшаму не вядомая. Вядома, што ў няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.

У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у турме ў Баранавічах. Апошні час Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёну.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў