Першы энергаблок БелАЭС запусцяць да канца года


Планавы рамонт першага энергаблоку БелАЭС пачалі 25 красавіка сёлета. Улучыць яго думалі ў ліпені. Пазней тэрмін перанеслі на жнівень. Цяпер чыноўнікі не агучваюць дакладных датаў, а кажуць, што працу адновяць да канца года, піша «Зеркало».

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Першы энергаблок БелАЭС плануюць запусціць да канца года. Пра гэта падчас тэлефоннай лініі заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк:

«Планавы рамонт працягнулі, бо патрабуюцца дадатковыя працы для павышэння надзейнасці турбінаў. Праводзяцца дадатковыя выпрабаванні з улікам досведу эксплуатацыі аналагічнага абсталявання на іншых АЭС – у Варонежскай і Ленінградскай вобласцях. Рэактар ​​стаіць, паліва загружанае. Рэактар ​​пакуль заглушаны. У гэтым годзе сапраўды запусцім першы энергаблок».

11 кастрычніка міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што пастаноўлена правесці «дадатковыя працы і дыягностыку электрагенеравальнага абсталявання першага блоку станцыі з улікам досведу эксплуатацыі аналагічнага абсталявання на іншых АЭС».

«Планавы рамонт» на першым энергаблоку трывае з 25 красавіка. З моманту ўключэння блоку ў энергасетку яго працу спынялі некалькі разоў на вялікія тэрміны.

Hавiны
Тэрміны ўлучэння ў сетку першага энергаблоку БелАЭС зноў перанеслі
2022.10.11 16:37

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў