КДК затрымаў працаўнікоў дзвюх інтэрнэт-крамаў за рост коштаў на бытавую тэхніку


Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра неабгрунтаванае павышэння цэнаў у дзвюх буйных інтэрнет-крамах, што прадавалі побытавую тэхніку.

ДФР КДК.
Фота: АЛ / Belsat.eu

Паводле КДК, крамы парушылі дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі «Аб недапушчальнасці росту цэнаў» і з 6 па 12 кастрычніка павысілі раздробныя цэны на бытавую і камп’ютарную тэхніку, у тым ліку – на тэлевізары, ноўтбукі, планшэты, смартгадзіннікі, мабільныя тэлефоны.

Сярэдняя велічыня неабгрунтаванага, на думку чыноўнікаў, павышэння цэнаў склала ад Br 10 да Br 150, а часам – да Br 1 тыс.

У дачыненні да дзвюх службовых асоб інтэрнет-крамаў пачалі крымінальныя справы. Яны затрыманыя.

Агулам, як паведамляе Генеральная пракуратура, у сувязі з завышэннем цэнаў у Беларусі пачалі ўжо 18 крымінальных справаў. Суму шкоды ацанілі больш як у Br 7 млн. Пракуроры ўжо санкцыянавалі ўзяцце пад варту 4 чалавек.

Hавiны
Нам трапіўся чарнавік новай пастановы пра рэгуляванне цэнаў. Глядзім, што там (нічога добрага)
2022.10.14 20:12

Савет Міністраў 6 кастрычніка прыняў пастанову аб забароне росту цэнаў. Затым Аляксандр Лукашэнка прыняў дырэктыву, якой загадаў стварыць працоўную групу, сабраць прапановы і да 20 кастрычніка прыняць замест старой пастановы ўраду новую: «сістэму рэгулявання цэнаў».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў