Ад вучэнняў місіі NATO ў Польшчы да паводкі ў Аўстраліі ды Венесуэле. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Выхад з берагоў ракі ў выніку залеваў у Аўстраліі, ракетныя абстрэлы шмат якіх гарадоў Украіны, апоўзні і паводкі ў Венесуэле, вучэнні вайскова-паветраных сілаў ЗША ў межах місіі NATO ў Польшчы, пратэсты ў Гаіці з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Ар’еля Анры ды цырымонія крэмацыі ахвяраў страляніны ў дзіцячым садку ў Тайландзе. Сабралі сусветныя падзеі ў фотападборы.

Працэс сушэння рыбы пад пякучым сонцам у Інданезіі.
Фота: Achmad Mikami / Solent News / Photo Agency / East News
Праз залеву рака Мэрыбэрнонг (Maribyrnong) выйшла з берагоў, у выніку чаго пацярпелі прадмесці Мельбурну, Аўстралія.
Фота: Mikko Robles / Speed Media / Shutterstock / East News
Наступствы расейскага ракетнага абстрэлу жылога раёну ў Запарожжы, Украіна.
Фота: Ukrinform / East News
Ратаўнікі шукаюць зніклых без вестак асобаў на поўначы Венесуэлы. Залевы выклікалі апоўзні і паводкі, якія абрынуліся на горад Ляс-Тэхэрыяс (Las Tejerías). Не менш за 43 чалавекі загінулі ў выніку стыхійнага бедства, больш за 50 лічацца зніклымі без вестак. Ляс-Тэхэрыяс, Венесуэла.
Фота: Leonardo Fernandez Viloria / Reuters / Forum
Габрэйскія вернікі моляцца падчас святарскага дабраславення ў свята Сукот ля Сцяны плачу ў Старым горадзе Іерусаліму, Ізраіль.
Фота: Amir Cohen / Reuters / Forum
Знішчальнік вайскова-паветраных сілаў (ВПС) ЗША F-22 «Raptor» падчас вучэнняў у межах місіі NATO «паветранага прыкрыцця» з двума знішчальнікамі F-16 у небе. Ласк (Łask), Польшча.
Фота: Ssgt Danielle Sukhlall / U.S Air / Zuma Press / Forum
Паліцыя і ДСНС стаяць ля пашкоджанага ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтру «Tower 101». Раніцаю цэнтр Кіева, як і іншыя гарады Украіны, пацярпеў ад масавага абстрэлу расейскімі ракетамі, якога не было з першых тыдняў вайны. Паветраная трывога ў сталіцы трывала рэкордныя 5 гадзінаў 37 хвілінаў. Агульная лічба загінулых у краіне – 23 чалавекі, больш за 100 былі параненыя. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Львоў застаўся без электрычнасці пасля таго, як Расея нанесла ракетныя ўдары па аб’ектах крытычнай інфраструктуры. Львоў, Украіна.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

Як выглядае начны Харкаў пасля ракетных абстрэлаў у здымках фотакарэспандэнта «Белсату», глядзіце тут.

УВАГА! ЗДЫМАК МОЖА ШАКАВАЦЬ! Людзі стаяць каля цела жанчыны, забітай падчас акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Гаіці Ар’еля Анры (Ariel Henry). На плакатах напісана: «Людзі не хочуць Ар’еля Анры» і «Ар’ель разграміў краіну». Порт-о-Прэнс (Port-au-Prince), Гаіці.
Фота: Ralph Tedy Erol / Reuters / Forum
Жанчына сталага веку пляце шоўк у вёсцы Ко-Кят (Co Chat) у правінцыі Нам-Дынь (Nam Dinh). «Паводле шматгадовых рамеснікаў, этапы вырабу шоўку ствараюць самы прыгожы і якасны прадукт, калі зроблены рукамі», – так мясцовыя кажуць пра сваю працу. Ко-Кят (Co Chat), В’етнам.
Фота: Do Tuan Ngoc / Solent News & Photo Agency / East News
У вызваленым 1 кастрычніка з-пад расейскай акупацыі Лімане трывае эксгумацыя целаў закатаваных і забітых людзей. Ліман, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Zohra Bensemra / Reuters / Forum
Фестываль святла і відэамэпінгу «Signal» у Празе. Яго канцэпцыя ў тым, каб паказаць старажытныя вуліцы і будынкі з другога боку. Прага, Чэхія.
Фота: Michal Cizek / AFP / East News
Цырымонія крэмацыі ахвяраў страляніны ў дзіцячым садку, дзе былы паліцыянт забіў 37 чалавек, 24 з якіх – дзеці. Правінцыя Нонг-Буа-Лам-Пху (Nong Bua Lamрhu), Тайланд.
Фота: Athit Perawongmetha / Reuters / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў