Злілі рэальную статыстыку COVID з Віцебшчыны. Распаўсюд віруса паскорыўся


Статыстыка ўсяго з пяці буйных медычных установаў Віцебскай вобласці паказала: за дзень выяўлялі да 1519 выпадкаў COVID-19, а гэта 81 % ад таго, што за той дзень Міністэрства аховы здароўя рапартавала пра ўсю краіну.

Ілюстрацыйная выява. Раённая больніца ў Докшыцах, Віцебская вобласць.
Фота: Белсат

Партал Zerkalo.io апублікаваў атрыманую з уласных крыніцаў статыстыку распаўсюду каронавіруса з Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі, абласных Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, Клінічнай інфекцыйнай лякарні, Цэнтру дэрматавенералогіі і Абласной клінічнай радзільні. Лічбы станоўчых тэстаў на COVID-19 ёсць з 25 жніўня да 5 кастрычніка.

Раней падобную статыстыку публікавалі адносна Менску.

Hавiны
«Злілі» рэальную статыстыку: у Менску да 3076 новых выпадкаў COVID-19 за дзень
2021.10.12 09:55

Што вядома з новага раскрыцця афіцыйных звестак:

  • Колькасць новых выпадкаў хутка расце: у канцы жніўня выяўлялі пару сотняў хворых, у сярэдзіне верасня – паўтысячы на дзень, на пачатку кастрычніка – да 1519 новых выпадкаў. За тыдзень 30.08–5.09 выявілі 1464 выпадкі, а за тыдзень 27.09–3.10 – ужо 5312.
  • Пнеўманію выявілі ў 6 % з гэтых выпадкаў. Звестак аб смяротнасці няма.
  • У выходныя робяць значна менш тэстаў. Адпаведна, менш і станоўчых вынікаў.
  • У дзень, калі ў толькі пяці ўстановах Віцебшчыны (а гэта далёка не ўсе медычныя ўстановы вобласці) выявілі 1519 новых выпадкаў, Міністэрства аховы здароўя рапартавала аб 1872 новых выпадках па ўсёй краіне. Калі ўявіць, што і Мінздароўя, і гэты зліў інфармацыі не хлусяць, то на Віцебшчыне ў той дзень выявілі не менш за 81 % новых выпадкаў у краіне (што малаімаверна).
  • Найбольш выпадкаў выявілі ва ўзроставай групе 31–40 гадоў (у злітым масіве – 3456), крыху менш – у групах 41–50 і 51–60 гадоў (3282 і 3288). У людзей астатніх узростаў выяўлялі ўжо менш новых выпадкаў.
  • Сярод хворых ёсць дзясяткі немаўлятаў і чатыры чалавекі, старэйшыя за 100 гадоў (самая старая пацыентка – 108-гадовая).
  • Хварэюць і сілавікі: за 42 дні тэстаў са зліву ў накіраваных з МУС было сто чалавек са станоўчым адказам на COVID-19.
  • Каронавірус выяўлялі і ў тых, хто прыходзіў на абследаванне, і ў тых, хто збіраўся за мяжу, і нават у тых, хто трапіў да медыкаў у алкагольнай коме.
Hавiны
Міністэрства аховы здароўя апублікавала мапу ўсіх пунктаў вакцынацыі ў Беларусі
2021.10.14 15:24

АА belsat.eu

Стужка навінаў