Віцэ-прэзідэнтка ПА АБСЕ сустрэлася з Качанавай. Што казала, не паведамілі


Качанава даводзіла ёй, што Беларусь «правакуюць», а суседнія краіны не выконваюць дамовы ў бяспецы мяжы, таму даводзіцца «бараніць краіну».

Віцэ-прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (ПА АБСЕ) Пія Каўма і старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава. Санкт-Пецярбург, Расея. 14 кастрычніка 2021 года.
Фота: OSCE PA / Twitter

На Еўразійскім жаночым форуме ў расейскім Санкт-Пецярбурзе 14 кастрычніка віцэ-прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (ПА АБСЕ) Пія Каўма сустрэлася з прадстаўніцамі беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай.

ПА АБСЕ паведаміла толькі пра факт сустрэчы і апублікавала фота, дзе дэлегаткі ўсміхаюцца адна адной, ціснуць рукі. Што Качанавай казала прадстаўніца ПА АБСЕ, не паведамілі.

Затое пра сустрэчу паведаміў беларускі бок. Качанава, паводле Савету Рэспублікі, распавяла пра дзяржаўную палітыку Беларусі і выклікі, з якімі сутыкаюцца ўлады:

«Нас правакуюць, уносяць дэструктыў, імкнуцца давесці сітуацыю да радыкалізму і тэрарызму, ужываюць санкцыі», – казала Качанава прадстаўніцам ПА АБСЕ.

Качанава таксама заявіла, што «санкцыі накіраваныя супраць працоўных калектываў, супраць кожнага жыхара Беларусі», што сумежныя краіны не выконваюць дамовы ў забеспячэнні бяспекі межаў, што «ў гэтых умовах у беларусаў няма іншага выйсця, акрамя як абараняць сваю краіну».

Hавiны
37 краінаў АБСЕ выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
2021.05.21 15:11

АБСЕ раней заклікала расследаваць фальсіфікацыю выбараў у Беларусі і гвалт сілавікоў, прасіла вызваліць зняволеных журналістаў, асуджала намер беларускіх уладаў ствараць лагеры і загад страляць у пратэстоўцаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў