У Полацку за абразы, пагрозы гвалту і паклёп на сілавікоў судзяць ураджэнку Узбекістану


У судзе Полацку судзяць 52-гадовую Зухру Берасневу. Ураджэнку Узбекістану абвінавачваюць адразу паводле 3-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Зухру Берасневу абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і арт.188 КК («Паклёп»).

Паводле абвінавачвання, 52-гадовая ўраджэнка Узбекістану 22 кастрычніка 2020 года публічна абразіла начальніка і супрацоўнікаў Полацкага РАУС Аляксандра Гаруса, Віталя Шашукова і Дзяніса Карасёва. Сярод «пацярпелых» начальнік аддзелу аховы правапарадку аддзелу прафілактыкі грамадскай бяспекі падпалкоўнік Дзяніс Карасёў, а таксама намеснік начальніка Полацкага ІЧУ маёр Віталь Шашукоў, якім жанчына «пагражала».

Зухра Бераснева прызнала віну часткова. Судовае пасяджэнне працягваецца.

Артыкулы
Марыя Калеснікава ў СІЗА сустрэлася з бацькам
2021.10.15 13:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў