У Беларусі 8 новых палітвязняў


У Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем асобаў. Цяпер у нашай краіне 812 палітычных зняволеных, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Міхаіла Чамураку, Уладзіміра Сушко, Аляксандра Літвішчанку, Аляксандра Жыхарэвіча, Аляксандра Курганскага, Аксану Каспяровіч, Артура Жвірыдоўскага, Ігара Бузука.

Вязняў пазбавілі волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (працаўнікоў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у нашай краіне 812 палітычных зняволеных.

Hавiны
Санкцыі Еўразвязу крыху адкладаюцца? Журналіст «Свабоды»: «Пяты пакет можа быць гатовы ў лістападзе»
2021.10.15 12:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў