Сярод нелегалаў, што трапілі ў Літву, выявілі тэрарыстаў


Спецслужбы Літвы паведамляюць, што больш за 10 асобаў, якія нелегальна патрапілі ў Літву, звязаны з той ці іншай тэрарыстычнай арганізацыяй або групоўкай. Некалькі асобаў ужо дэпартавалі з краіны, піша «Delfi».

Літоўскія ведамствы паведамляюць, што перасцярогі пра наяўнасць тэрарыстаў сярод мігрантаў, якія нелегальна перакрочваюць беларуска-літоўскую мяжу, спраўдзіліся.

Старшыня парламенцкага Камітэту па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас паведаміў, што «выявілі 10 асобаў, якія трапілі ў Літву нелегальна, звязаны з той ці іншай тэрарыстычнай арганізацыяй або групоўкай». Паводле яго словаў, 4 такія асобы ўжо дэпартавалі з Літвы.

«Яшчэ каля 10 знаходзяцца пад наглядам, рашэнне аб іх дэпартацыі пакуль не прынята», – сказаў Лаўрынак Кашчунас.

Паводле «Delfi», у жніўні з Літвы дэпартавалі грамадзяніна Камеруна, якога падазравалі ў сувязях з групоўкай «Boko Haram». Дэпартавалі і грамадзянін Іраку за сувязі з рабочай партыяй Курдыстана. Ёсць звесткі і пра сувязі некаторых мігрантаў з Ісламскім дзяржавай, некаторыя мігранты з Чачэніі могуць быць звязаныя з каўказскімі групоўкамі.

Hавiны
Кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі $ 2000–14 000 за спробу нелегальна трапіць у Еўропу
2021.10.15 14:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў