У Варшаве з'явілася развязка Вольнай Беларусі. ФОТА


На скрыжаванні вуліцы Пулаўскай (Puławska) і алеі Легіёнаў Пілсудскага (Legionów Piłsudskiego) на Паўднёвай кальцавой Варшавы (Południowa Obwodnica Warszawy) афіцыйна з’явілася кругавая развязка Вольнай Беларусі (Rondo Wolnej Białorusi).

У польскай сталіцы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 15 кастрычніка 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Ініцыятары гэтага тапанімічнага рашэння – «Цэнтр Беларускай Салідарнасці», ініцыятыва «Вольная Беларусь» і рух «Polska 2050».

У імпрэзе з нагоды надання назвы паўдзельнічалі Валер Кавалеўскі – прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай, Ганна Гіл-Пёнтек – старшыня польскай парламенцкай групы «Polska 2050», Міхал Кабоска старшыня партыі «Polska 2050», Павел Ленарчык – прадстаўнік мясцовага самакіравання раёну Урсынаў і руху «Polska 2050», а таксама прадстаўнікі «Цэнтру беларускай салідарнасці» і ініцыятывы «Вольная Беларусь».

Фота: ЮШ / Белсат
Фота: ЮШ / Белсат
Фота: ЮШ / Белсат
Фота: ЮШ / Белсат

Фінальнай кропкай урачыстасці стаў выступ Вольнага хору.

Фота: ЮШ / Белсат
Фота: ЮШ / Белсат
Фота: ЮШ / Белсат

Назва развязкі ўжо з’явілася на онлайн-мапах. Напрыклад, на Google Maps развязка Вольнай Беларусі выглядае так:

ЮШ belsat.eu

Стужка навінаў