Пяты пакет санкцыяў ЕЗ будзе ў лістападзе, у Беларусі новыя палітвязні. Галоўнае за 15 кастрычніка


431 дзень працягваецца палітычны крызіс у нашай краіне. Беларусы не жадаюць прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў і патрабуюць пакараць вінаватых у фальсіфікацыя і гвалце. Як прайшоў гэты дзень – у аглядзе «Белсату».

У ААН адказалі на абвінавачванні беларускіх уладаў

Афіцыйны Менск абвінаваціў ААН у фінансаванні адвакатаў «радыкалам» з грошай, вылучаных на людзей з інваліднасцю. З галоўнага офісу ААН больш разгорнуты каментар даў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека Рупэрт Колвіл.

«Мы не прымаем характарыстыку дадзенай сітуацыі, асабліва версію падзеяў, якую адлюстроўваюць СМІ, падкантрольныя дзяржаве», – адказаў Колвіл «Белсату».

Артыкулы
ААН пра абвінавачванні беларускіх уладаў: «Мы не прымаем такую характарыстыку сітуацыі»
2021.10.15 19:49

Санкцыі Еўразвязу могуць быць гатовыя ў лістападзе

Карэспандэнт радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзвяк раней перадаваў, што пяты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць беларускага рэжыму мае быць гатовы да канца кастрычніка. Цяпер піша, што пакет можа быць гатовы ў лістападзе.

Фота: ec.europa.eu
Hавiны
Санкцыі Еўразвязу крыху адкладаюцца? Журналіст «Свабоды»: «Пяты пакет можа быць гатовы ў лістападзе»
2021.10.15 12:31

Улады не пабачылі парушэнняў у карыкатуры са свастыкай у «Мінскай праўдзе»

Карыкатура ў газеце «Мінская праўда».
Фота: Хрысціянская візія / Telegram

Першы намеснік начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталь Казлоў адказаў на зварот грамадзянаў, што «падчас правярання парушэнняў дзейнага заканадаўства з боку УП ІА «Мінская праўда» не выяўлена» і прапанаваў пры нязгодзе абскардзіць адказ. Тэкст адказу апублікавалі на сайце Petitions.by.

Hавiны
МУС не выявіла парушэнняў законаў у карыкатуры са свастыкай у «Мінскай праўдзе»
2021.10.15 14:18

У Беларусі 812 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Міхаіла Чамураку, Уладзіміра Сушко, Аляксандра Літвішчанку, Аляксандра Жыхарэвіча, Аляксандра Курганскага, Аксану Каспяровіч, Артура Жвірыдоўскага, Ігара Бузука.

Цяпер у нашай краіне 812 палітычных зняволеных.

Hавiны
У Беларусі 8 новых палітвязняў
2021.10.15 20:40

У Варшаве з’явілася развязка Вольнай Беларусі

На скрыжаванні вуліцы Пулаўскай (Puławska) і алеі Легіёнаў Пілсудскага (Legionów Piłsudskiego) на Паўднёвай кальцавой Варшавы (Południowa Obwodnica Warszawy) афіцыйна з’явілася кругавая развязка Вольнай Беларусі (Rondo Wolnej Białorusi).

Фота: ЮШ / Белсат
Артыкулы
У Варшаве з’явілася развязка Вольнай Беларусі. ФОТА
2021.10.15 15:44

Беларускія вайскоўцы на мяжы Таджыкістану і Афганістану

Міністэрства абароны паведаміла аб выпраўленні беларускага кантынгенту на вучэнні Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, якія пройдуць 18-23 кастрычніка ў Таджыкістане, блізу афганскай мяжы.

Як піша міністэрства, на вучэнні выправіліся не толькі вайскоўцы ўзброеных сілаў, але і байцы спецназу ўнутраных войскаў, і супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Беларускіх вайскоўцаў выпраўляюць на вучэнні на таджыкска-афганскую мяжу. 15 кастрычніка 2021 года.
Фота: Дмитрий Лобашов, «Ваяр»

Міграцыйны крызіс

Спецслужбы Літвы паведамляюць, што больш за 10 асобаў, якія нелегальна патрапілі ў Літву, звязаны з той ці іншай тэрарыстычнай арганізацыяй або групоўкай. Некалькі асобаў ужо дэпартавалі з краіны, піша «Delfi».

Hавiны
Сярод нелегалаў, што трапілі ў Літву, выявілі тэрарыстаў
2021.10.15 16:25

Прадстаўнікі Службы памежнай аховы Польшчы 15 кастрычніка распавялі, што кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі $ 2000–14 000 за спробу нелегальна трапіць у Еўропу. Ад пачатку года спробаў нелегальнага перакрочвання мяжы было ўжо 19 500 (і гэта толькі на беларуска-польскай мяжы, а мігранты таксама ідуць у Літву і Латвію).

Hавiны
Кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі $ 2000–14 000 за спробу нелегальна трапіць у Еўропу
2021.10.15 14:35

Хваля каронавіруса накрывае Беларусь

Статыстыка ўсяго з пяці буйных медычных установаў Віцебскай вобласці паказала: за дзень выяўлялі да 1519 выпадкаў COVID-19, а гэта 81 % ад таго, што за той дзень Міністэрства аховы здароўя рапартавала пра ўсю краіну.

Hавiны
Злілі рэальную статыстыку COVID з Віцебшчыны. Распаўсюд віруса паскорыўся
2021.10.15 10:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў